Вы тут

Савет Рэспублікі ратыфікаваў візавае пагадненне з Еўрасаюзам

Мяркуецца, што пагадненне пачне дзейнічаць у чэрвені / БЕЛТА

2 красавіка Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікаваў візавае пагадненне з Еўрасаюзам. За некалькі гадзін да гэтага тое самае зрабіла Палата прадстаўнікоў.

Ратыфікацыя пагаднення з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз дазволіць грамадзянам Беларусі атрымліваць шэнгенскую візу за 35 еўра, а не 80 еўра, як цяпер. Праўда, трэба дачакацца ратыфікацыі ў Еўрапарламенце. У Мінску спадзяюцца, што затрымак не будзе. Раней меркавалася, што пагадненне пачне дзейнічаць у чэрвені 2020 года.

Прадстаўнікі Беларусі і ЕС падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі ў студзені сёлета ў Бруселі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.