Савет Федэрацыі РФ дазволіў Пуціну выкарыстоўваць расійскія войскі за мяжой

Савет Федэрацыі РФ дазволіў Пуціну выкарыстоўваць расійскія войскі за мяжой

Савет Федэрацыі РФ дазволіў Уладзіміру Пуціну выкарыстоўваць расійскія войскі за мяжой, піша novayagazeta.ru. Адпаведнае рашэнне было прынятае 22 лютага пасля прызнання Расіяй незалежнасці і суверэнітэту "Л/ДНР". Менавіта туды, на ўсход Украіны, РФ збіраецца афіцыйна ўвесці свае Узброеныя Сілы (уначы ўжо былі паведамленні пра ўвядзенне расійскай тэхнікі на Данбас).

Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка заявіла, што гэта будуць... міратворчыя сілы, якія маюць за мэту "ўстанаўленне міру на Данбасе".

Таксама ў аўторак Савет Федэрацыі РФ ратыфікаваў дамову аб сяброўстве і ўзаемадапамозе Расіі з самаабвешчанымі "рэспублікамі". Увядзенне расійскіх войскаў патлумачаць просьбай з Луганска і Данецка.

Савет Федэрацыі РФ дазволіў Пуціну выкарыстоўваць расійскія войскі за мяжой
novayagazeta.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі