Савет Еўропы агучыў план падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмсіл Беларусі
![Савет Еўропы "адыгрывае наватарскую ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі" / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3FEOXV3IPVJBNLJWE7DZ2X3ONU.jpg.webp?itok=4Tw86TBq)
Савет Еўропы "адыгрывае наватарскую ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі" / Reuters
Савет Еўропы агучыў план па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі. 15 яго пунктаў апублікавала генеральны сакратар СЕ Марыя Пейчынавіч-Бурыч.
Запланаваныя трэнінгі па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і азнаямленчыя паездкі ў штаб-кватэру Савета Еўропы ў Страсбургу. Стаіць задача павысіць дасведчанасць па такіх ключавых пытаннях, як адмена смяротнага пакарання, недыскрымінацыя, гендарная роўнасць і супрацьдзеянне гвалту ў дачыненні да жанчын.
Пейчынавіч-Бурыч падкрэсліла, што план рыхтаваўся ў рамках кантактнай групы Савета Еўропы па Беларусі. Яна лічыць, што грамадзянская супольнасць і дэмсілы атрымаюць "значную дапамогу". Генеральны сакратар ганарыцца, што СЕ "адыгрывае наватарскую ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі".
Кантактная група з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі была створана ў Савеце Еўропы ў верасні 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.