Савет бяспекі пачаў праверку Узброеных сіл Беларусі

Беларускія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі пачаў 11 кастрычніка праверку Узброеных сілаў. Гэта робіцца ў адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Праверка мае "комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытанні праверкі гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні".

Паведамляецца, што вайсковыя часці і падраздзяленні падчас праверкі "адпрацуюць пытанні прывядзення ў баявую гатоўнасць, здзяйсненне маршу, разгортванне ў прызначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задач".

Напярэдадні Лукашэнка паведаміў, што на заходніх рубяжах разгортваецца сумесная рэгіянальная групоўка войскаў Беларуі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі