Саўмін: Назва "Республика Белоруссия" — не падстава, каб не вяртаць крэдыт

Аб прадастаўленні нашай краіне дзяржаўнага фінансавага крэдыта. У дакуменце, які размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ, згадваецца неіснуючая дзяржава — "Республика Белоруссия". Як вядома, паводле афіцыйнай нормы па-руску наша дзяржава называецца "Республика Беларусь". У такім выглядзе яна і мусіць фігураваць у дзяржаўнай дакументацыі.

Патлумачыць Еўрарадыё, чаму ў названым афіцыйным дакуменце Рэспубліку Беларусь называюць “Республика Белоруссия” ні ў МЗС, ні ў Саўміне не змаглі.

Вось што сказала кіраўніца прэс-службы Савета міністраў Вольга Доўгая:

"Справа ў тым, што ў іх прынята так. Ва ўсіх афіцыйных дакументах у Расійскай Федэрацыі яны пішуць "Республика Белоруссия". І гэта не падстава не плаціць крэдыт, гэта дакладна".

Нагадаем, у інтэрнэце з'явіліся жарты, што Беларусь не павінна будзе вяртаць крэдыт, які атрымае "Белоруссия".

Беларусь разлічвае атрымаць да канца верасня расійскі дзяржкрэдыт — 1 мільярд 550 мільёнаў долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі