Вы тут

Сасновіч абыграла Мертэнс і выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Палерма

Аляксандра Сасновіч / twitter.com/LadiesOpenPA

Аляксандра Сасновіч (119-я ў сусветным рэйтынгу) абыграла Элізэ Мертэнс з Бельгіі (23-ю ракетку свету) і выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Палерма. Лік — 6:4, 6:1.

Свой наступны паядынак беларуская тэнісістка правядзе ў сераду з італьянкай Жасмін Пааліні, 95-й у рэйтынгу WTA. Ён пачнецца каля 19-й гадзіны па беларускім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.