Вы тут

Сапёры правяралі МДЛУ падчас прыезду Наталлі Качанавай

Праверка сапёраў у МДЛУ / t.me/MSLUstud

Мінская міліцыя атрымала паведамленне пра мініраванне двух сталічных універсітэтаў — Беларускага дзяржаўнага і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага.

Пасля гэтага ў абодва ўніверсітэты прыехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічныя групы. Студэнты і супрацоўнікі галоўнага корпуса БДУ пакінулі галоўны корпус.

А вось у МДЛУ якраз праходзіла сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Як піша ТГ-канал "МДЛУ за свабоду", дзеля праверкі сапёраў ніхто сустрэчу не перапыняў, эвакуацыя не праводзілася. Каля 13:00 сапёры выйшлі з будынка, але каля яго засталіся стаяць дзве машыны сапёрна-піратэхнічнай службы. З самога будынка нікога не выпускаюць да 14:00.

Праверка сапёраў у МДЛУ / t.me/MSLUstud
Паступіла паведамленне пра мініраванне БДУ / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.