Сапернікі мінскага "Дынама" — "Вільярэал", "Вікторыя" і "Рапід"

У пятніцу, 28 жніўня, у Манака прайшло лёсаванне групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Мінскае "Дынама" трапіла ў групу "Е". Яго сапернікі — "Вільярэал" (Іспанія), "Вікторыя" (Плзень, Чэхія), "Рапід" (Аўстрыя).

Матчы групавога раўнда прайдуць з 17 верасня да 10 снежня. У плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды групы.

Склад іншых груп наступны:

Група "A": Аякс (Галандыя), Селтык (Шатландыя), Фенербахчэ (Турцыя), Молдэ (Нарвегія);


Група "B": Рубін (Расія), Ліверпуль (Англія), Бардо (Францыя), Сьён (Швейцарыя);


Група "C": Барусія (Дортмунд, Германія), ПАОК (Грецыя), Краснадар (Расія), Габала (Азербайджан);


Група "D": Напалі (Італія), Брюге (Бельгія), Легія (Варшава, Польшча), Мідцюланд (Данія);


Група "F": Марсель (Францыя), Брага (Партугалія), Слован (Чехія), Гронінген (Галандыя);


Група "G": Дняпро (Украіна), Лацыё (Італія), Сент-Эцьен (Францыя), Русенборг (Нарвегія);


Група "H": Спортынг (Партугалія), Бешыкташ (Турцыя), Лакаматыў (Расія), Скендэрбеў (Албанія);


Група "I": Базель (Швейцарыя), Фіярэнціна (Італія), Лех (Польшча), Белененсеш (Партугалія);


Група "J": Татэнхэм (Англія), Андэрлехт (Бельгія), Манака (Францыя), Карабах (Азербайджан);


Група "K": Шальке 04 (Германія), АПОЭЛ (Кіпр), Спарта (Прага, Чехія), Астэрас (Грэцыя);


Група "L": Атлетык (Іспанія), АЗ (Галандыя), Аўгсбург (Германія), Партызан (Сербія).

.Фота: http://dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі