Санкцыйны трайнічок: да чаго прывядуць новыя санкцыі ЗША і Вялікабрытаніі

Санкцыі ЗША супраць беларускіх уладаў / zt16.ru
Санкцыі ЗША супраць беларускіх уладаў / zt16.ru

9 жніўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб новых санкцыях супраць беларускіх уладаў. Цяпер улады ЗША могуць замарозіць усе доларавыя актывы беларускіх дзяржустаноў, кампаній і фізічных асоб. А таксама ўведзеная забарона на іх страхаванне, крэдытаванне і фінансавыя аперацыі.

Санкционный тройничок: к чему приведут санкции США, Канады и Великобритании

Закрытае акно для гандлю нафтапрадуктамі

Акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова лічыць, што санкцыі Вялікабрытаніі сур'ёзна паўплываюць на беларускую нафтахімічную галіну. Калі раней былі толькі санкцыі ЕС, то Брытанія заставалася магчымым акном для экспарту нафтапрадуктаў на Захад. Цяпер жа гэта акно зачынілі. Што ж да санкцый ЗША, то тут экспертка ўпэўненая — гэта вельмі сур'ёзная рэч:

"Па-першае, яны дэ-факта выключаюць разлікі ў доларах для ўсіх падсанкцыйных асоб. Гэта сур'ёзна ўскладняе знешні гандаль. Па-другое, санкцыі ЗША "адпужваюць" контрагентаў магчымасцю другасных санкцый",тлумачыць у інтэрв'ю Zerkalo.io Кацярына Барнукова.

У сітуацыі з другаснымі санкцыямі важнай акалічнасцю будзе лаяльнасць контрагентаў. Напрыклад, кажа Барнукова, у выпадку працы з санкцыйнымі прадпрыемствамі пачынаецца скрыванне фактаў супрацоўніцтва з імі.

Прыклад: "Транснафта" адмаўляе пастаўкі на "Нафтан". Аднак НПЗ аднекуль атрымлівае дастатковую колькасць нафты для працы. Але калі контрагенты менш лаяльныя, то яны могуць і змяніць кліента.

Санкционный тройничок: к чему приведут санкции США, Канады и Великобритании

"Беларуськалій" у санкцыйным спісе, а Беларуская калійная кампанія — не. Але ёсць нюанс

Мінфін ЗША назваў "Беларуськалій" "асноўнай крыніцай падатковых даходаў і валютнай выручкі для рэжыму Лукашэнкі". Кампанія экспартуе калійныя ўгнаенні праз манапольнага трэйдара — Беларускую калійную кампанію. У 2019 годзе ЗША імпартавалі з Беларусі калійных угнаенняў на 220 мільёнаў долараў, у 2020 годзе — на 125,7 мільёна, а за першае паўгоддзе 2021 года — на 91,2 мільёна.

Нягледзячы на тое, што БКК не трапіла пад санкцыі, — гэта зусім не значыць, што яна зможа і далей спакойна весці гандаль з разлікамі ў доларах і пастаўляць у ЗША калійныя ўгнаенні.

"БКК выступае фактычна як экспартны агент "Беларуськалія", і калійная прадукцыя, якая вывозіцца, па правілах і звычайных інтэрпрэтацыях OFAC усё роўна павінна лічыцца "заблакаванай маёмасцю" "Беларуськалія", нават калі фармальна БКК набывае прадукт у "Беларуськалія", а потым прадае на міжнародным рынку",тлумачыць РБК былы старшы дарадца санкцыйнага агенцтва OFAC у Мінфіне ЗША Браян О'Тул.

Што да другасных санкцый, лічыць эксперт, то "беларускі" ўказ Байдэна дае права ўводзіць санкцыі супраць любых неамерыканскіх асоб за "істотнае садзейнічанне або аказанне фінансавай, матэрыяльнай або тэхналагічнай падтрымкі" кампаніям, якія трапілі ў санкцыйны спіс.

Санкционный тройничок: к чему приведут санкции США, Канады и Великобритании

"Нават калі Беларусь будзе прадаваць калій толькі ў Кітай або Індыю, ЗША змогуць караць пакупнікоў"

Памочнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч лічыць, што ЗША закрывае шэрую зону, што засталася пасля ўвядзення сектаральных санкцый ЕС. Калі пад санкцыі ЕС трапіла толькі каля 15% прадукцыі "Беларуськалія", то санкцыі ЗША датычацца ўсёй.

"Так, не забараняецца Беларуская калійная кампанія, якая не здабывае, а прадае калій. Але ёй тады давядзецца прадаваць не беларускі калій, бо за супрацоўніцтва з "Белкаліем" яна будзе пакарана, як і ўсе яе контрагенты па ланцужку",тлумачыць памочнік Ціханоўскай у інтэрв'ю "Нашай Ніве". 

Аляхновіч лічыць, што санкцыі ЗША вымусяць нарвежскую кампанію YARA спыніць закупкі калію ў Беларусі, а таксама дазволяць літоўскім уладам забараніць перавозку калію ў клайпедскі порт: "Нават калі Беларусь будзе прадаваць калій толькі ў Кітай або Індыю, ЗША змогуць караць пакупнікоў".

Санкционный тройничок: к чему приведут санкции США, Канады и Великобритании

Як амерыканскія санкцыі адаб'юцца на тых, хто трапіў у "чорны спіс"?

Сярод тых, хто трапіў пад амерыканскі санкцыйны прэс, апынуўся Мікалай Варабей, вядомы беларускі нафтатрэйдар. Нягледзячы на тое, што ён афіцыйна выйшаў з удзелу і кантролю над сваімі кампаніямі, у санкцыйны спіс ЗША ўключылі ўсе яго буйныя прадпрыемствы: Новую нафтавую кампанію, "Інтэрсэрвіс", "БелКазТранс", Абсалютбанк, "Брэміна Груп" і расійскую кампанію "ННК Усход".

Выканаўчы загад Байдэна прыводзіць да таго, што, напрыклад, Абсалютбанк больш не зможа праводзіць аперацыі ў доларах ЗША праз карэспандэнцкія рахункі ў амерыканскіх банках. А гэта значыць, што кампанія не зможа працаваць з доларамі ЗША.

"Акрамя таго, нафтавыя аперацыі кампаній, падкантрольных Вараб'ю, ужо адназначна не будуць праводзіцца ні ў еўра, як гэта было раней, ні ў доларах наогул. Такім чынам, валютай працы ННК можа стаць або рубель, або, напрыклад, юань. Ні адна публічная нафтавая кампанія ўжо не будзе працаваць з ННК. Застаецца — Кітай або арабскі свет. Ну ці нешта яшчэ іншае і больш экзатычнае",упэўненыя аўтары тэлеграм-канала zaprauka.by.

Але санкцыі могуць не абмежавацца толькі адным Абсалютбанкам. Пад іх можа трапіць Нацбанк і сем іншых банкаў, у якіх ёсць доля дзяржавы. Згодна з выканаўчым указам Байдэна "Аб блакаванні ўласнасці іншых асоб для садзейнічання сітуацыі ў Беларусі" ў далейшым магчымае пашырэнне санкцый. Напрыклад, у дакуменце згадваецца Нацбанк Беларусі, так што "як мінімум адразу можна дадаць усе дзяржаўныя банкі або банкі з удзелам дзяржавы або дзяржаўных органаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі