Санкцыі супраць Лукашэнкі і чальцоў яго сям'і увяла Аўстралія

МЗС Аўстраліі абвясціў, што ўводзіць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і чальцоў яго сям'і. Прычынай называецца падтрымка расійскай агрэсіі супраць Украіны.

"Урад Беларусі на чале з прэзідэнтам Лукашэнкам працягвае аказваць стратэгічную падтрымку Расіі і яе ўзброеным сілам у іх нападзе на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", — патлумачыла кіраўніца аўстралійскага МЗС Марыс Пэйн.

Таксама пад аўстралійскія санкцыі трапіла жонка Лукашэнкі Галіна і старэйшы сын Віктар.

Таксама Аўстралія наклала санкцыі на 22 "расійскіх прапагандыстаў і распаўсюднікаў дэзінфармацыі". Сярод іх — кіраўніцтва і рэдактары арганізацый RT, Фонд стратэгічнай культуры, "Інфарос" і News Front.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.