Вы тут

Санкцыі: British American Tobacco спыняе выраб цыгарэт на "Нёмане"

На фабрыцы "Нёман" / grodno.in

British American Tobacco спыняе выраб на гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман" цыгарэт пад сваімі брэндамі. Там больш не будуць вырабляцца цыгарэты Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall, якія прадаваліся на беларускім рынку, піша inews.co.uk. Найбуйнейшая тытунёвая кампанія Вялікабрытаніі спасылаецца на раней уведзеныя санкцыі ЗША, пад якія трапіла беларускае дзяржпрадпрыемства. У абгрунтаванні Мінфіна Злучаных Штатаў адзначалася, што "Нёман" — "галоўная крыніца нелегальных цыгарэт у Еўропе".

Крыху раней British American Tobacco абвясціла, што праз санкцыі не змагла давесці да канца аўдыт беларускай фабрыкі.

"Мы парупіліся, каб уся дзейнасць адпавядала патрабаванням, — сказана ў прэс-рэлізе British American Tobacco. — Гэта ўключала прыпыненне нашымі даччынымі кампаніямі транзакцый, якія падпадаюць пад дзеянне санкцый".

У той жа час, кампанія паведаміла, што не знайшла доказаў кантрафактнага продажу цыгарэт яе брэндаў на тэрыторыі Беларусі. А таксама — што ў яе падраздзяленні BAT Belarus правы чалавека не парушаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.