Санаторый пісьменнікаў "Іслач" прададзены за 3,5 млрд рублёў

Санаторый-прафілакторый пісьменнікаў "Іслач" каля мястэчка Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці прададзены ААТ "Белінвесткапітал" (Мінск) за 3,5 млрд рублёў. Такія вынікі адкрытага аўкцыёну, які адбыўся 2 кастрычніка ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці. Гэты продаж паўторны, бо 10 чэрвеня гэтага года комплекс ужо быў прададзены з аўкцыёну ўпраўленню нерухомасці ТАА "Белінтэхбуд" (Мінск) за 6,6 млрд рублёў. Аднак пакупнік свае абавязкі не выканаў, і дамова з ім была скасаваная.

У аўкцыёне ўдзельнічалі два пакупнікі. 6 кастрычніка ў Дзяржкамаёмасці мяркуецца падпісанне дамовы куплі-продажы "Іслачы" з новым уладальнікам комплексу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі