Вы тут

Самы высокі будынак у свеце падсвяцілі ў колеры беларускага сцяга

Хмарачос "Бурдж-Халіфа" у колерах беларускага дзяржаўнага сцяга / instagram.com/dubai.uae.dxb

Самы высокі будынак у свеце — дубайскі хмарачос "Бурдж-Халіфа" вышынёй у 828 метраў падсвяцілі ў колеры дзяржаўнага беларускага сцяга. Другі год запар на 3 ліпеня хмарачос ў ААЭ афарбоўваецца ў колеры беларускага сцяга.

"Дзякуй сябрам з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў за віншаванні!", — паведамляе афіцыйная старонка МЗС Беларусі ў Facebook.

Па дадзеных маркетынгавага агенцтва Mullen Lowe MENA, якое займаецца вонкавай рэкламай на хмарачосе "Бурдж-Халіфа" — кошт трох хвілін паказу пачынаецца ад 68 тысяч долараў у буднія і ад 95 тысяч у выходныя.

"Дубайском вежа" — гэта "горад у горадзе" — у яе ёсць пляцоўкі з газонамі, свае бульвары і паркі. На будаўніцтва будынка было выдаткавана — 1 мільярд 500 мільёнаў долараў.

Праект хмарачоса быў распрацаваны амерыканскім архітэктурным бюро, якое таксама праектавала "Уіліс-тауэр" у Чыкага, "Сусветны гандлёвы цэнтр 1" у Нью-Ёрку.

Аўтар праекта 3 амерыканскі архітэктар Эдрыян Сміт, ужо меў вопыт праектавання падобных будынкаў. Напрыклад, ён удзельнічаў у праектаванні хмарачоса "Цзінь Мао" ў Кітаі вышынёй 420 метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.