Вы тут

Саміт Еўрасаюза вырашыў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў ЕС

Падчас саміта ЕС / Reuters

24 траўня саміт Еўрасаюза вырашыў забараніць беларускім авіякампаніям рэйсы ў аэрапорты ЕС і палёты над тэрыторыяй Еўрапейскага саюза. Аднак рашэнне не пачало дзейнічаць неадкладна. Прыняць неабходныя меры павінен Савет ЕС. Лідары Еўрапейскага саюза заклікалі еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.

Таксама ў выніковай заяве ўтрымліваецца заклік да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі правесці расследаванне інцыдэнта з пасажырскім самалётам Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, і які прымусова пасадзілі ў Беларусі 23 траўня.

Было вырашана паскорыць увядзенне санкцый супраць фізічных асоб і кампаній Беларусі. Гэта адказ ЕС на інцыдэнт з самалётам Ryanair.

ЕС патрабуе неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.