Вы тут

Самалёт "Белавія", які ляцеў у Баку, незапланавана сеў у Самары

Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё

Уначы 11 траўня самалёт "Белавія", які ляцеў з Мінска ў Баку, незапланавана сеў у Самары. Прычынай стала кепскае самапачуванне пасажыра, паведамляе Telegram-канал Aviaincident.

З Мінска самалёт вылецеў 10 траўня ў 23:30. Праз дзве гадзіны палёту экіпаж паведаміў, што пасажыр кепска пачуваецца. 11 траўня ў 2:08 самалёт прызямліўся ў Самары.

Мяркуючы па ўсім, сітуацыя на борце не была крытычнай, бо экіпаж не абвяшчаў сігнал тэрміновасці.

У Баку самалёт прыляцеў са спазненнем на 2 гадзіны 50 хвілін.

Дарэчы, гэта ўжо другі інцыдэнт з пасажырам на гэтым кірунку. 5 траўня ў самалёце, які ляцеў з Баку ў Мінск, 64-гадоваму пасажыру таксама стала кепска. Самалёт вымушана сеў у Самары, але выратаваць мужчыну не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.