Вы тут

Самалёт "Белавія" прызямліўся ў аэрапорце "Дамадзедава" ў Маскве

"Дамадзедава" / novostroy.ru

Самалёт "Белавія", на якім узнікла пазаштатная сітуацыя, прызямліўся ў аэрапорце "Дамадзедава" ў Маскве. Пасадка адбылася з адным уключаным рухавіком. Там будуць праведзеныя неабходныя тэхнічныя працы. Калі рэйс накіруецца ў Турцыю, пакуль невядома. Верагодна прыбудзе новы лайнер.

Boeing 737, які ляцеў з Беларусі ў Турцыю праз Расію, падаў сігнал бедства праз гадзіну пасля вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У той момант ён быў над Белгародскай вобласцю РФ. Ён развярнуўся і паляцеў у Маскву. На борце былі 189 пасажыраў і 7 членаў экіпажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.