Вы тут

Самалёт "Белавія", які ляцеў у Турцыю, у Расіі падаў сігнал бедства

На борце праз гадзіну пасля вылету ўзнікла "пазаштатная сітуацыя" (спрацаваў датчык няспраўнасці) / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Самалёт "Белавія", які ляцеў з Мінска ў Турцыю (у Анталію), падаў сігнал бедства. Boeing 737 у гэты момант знаходзіўся над Белгародскай вобласцю РФ, паведамляе interfax.by. Чакаецца, што ён здзейсніць экстраную пасадку ў адным з маскоўскіх аэрапортаў (Дамадзедава).

Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце праз гадзіну пасля вылету ўзнікла "пазаштатная сітуацыя" (спрацаваў датчык няспраўнасці). На самалёце 189 пасажыраў і 7 членаў экіпажу, паведамляе ТАСС.

Як вядома, для беларускіх самалётаў закрыта неба краін ЕС, Украіны. Таму самалёты "Белавія" лятаюць у Турцыю праз Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.