Самагоншчык наладзіў нелегальную вытворчасць на мяжы Беларусі і Літвы

Самагоншчык наладзіў нелегальную вытворчасць на мяжы Беларусі і Літвы

У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці беларускія памежнікі сумесна з участковым міліцыянерам ліквідавалі вытворчасць самагону. Яе наладзіў у памежнай паласе 50-гадовы мясцовы жыхар. Пра гэта памежнікі даведаліся ад іншага вяскоўца і 20 сакавіка правялі аперацыю. Акрамя самагоннага апарату ў лесе знаходзілася каля 1000 літараў брагі.

Неўзабаве затрымалі і арганізатара вытворчасці. Раней міліцыя яго неаднаразова прыцягвала да адказнасці і за выраб самагону, і за захоўванне брагі, самагонных апаратаў. Аднак ён ад нелегальнага "бізнесу" не адмовіўся. Апарат у яго забралі, а брагу знішчылі. Мужчына адкажа не толькі за выраб самагону, але і за парушэнне памежнага рэжыму, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі