Салігорскія ўлады адмянілі канцэрт “Разбітага сэрца пацана”

Як паведамляе Tuzin.fm, прадстаўнікі гарадскіх уладаў выказаліся супраць канцэрту, хоць арганізатары мелі “гастрольку”.  



14 лютага “Разбітае сэрца пацана” далі канцэрт у мінскім клубе “Цэнтр”, які размяшчаецца ў Палацы рэспублікі. Ніякіх праблемаў з арганізацыяй у іх не ўзнікла.



Некалькі дзён таму гурт прадставіў новую песню “Нешта не так”, якая мела вялікі рэзананс у сеціве.