Салігорскі "Шахцёр" разграміў БАТЭ, два галы забіў Дзяніс Лапцеў (відэа)

Салігорскі "Шахцёр" разграміў БАТЭ, два галы забіў Дзяніс Лапцеў (відэа)

У сераду прайшоў перанесены матч 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі "Шахцёр" разграміў БАТЭ — 3:0, два галы забіў Дзяніс Лапцеў, адзін — Эліс Бакай (з пенальці).

У БАТЭ засталося 69 ачкоў. Як вядома, барысаўчане датэрмінова сталі чэмпіёнамі краны. "Шахцёр" з 58 ачкамі выйшаў на другое месца. На трэцім з 57 ачкамі знаходзіцца мінскае "Дынама". У "Віцебска" 56 ачкоў.

Матчы 29-га тура пройдуць 24 лістапада. Каляндар гл. тут.

Адзначым, што Аляксандр Глеб згуляў свой 710-ы матч на вышэйшым узроўні — рэкорд сярод беларускіх футбалістаў. Ён абагнаў Аляксандра Юрэвіча, інфармуе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі