Салідарнасць замест паражэнства: як нам унікнуць нацыянальнай катастрофы

Беларусам патрэбныя салідарнасць і гераізм замест разрозненасці і віктымнасці / Еўрарадыё
Беларусам патрэбныя салідарнасць і гераізм замест разрозненасці і віктымнасці / Еўрарадыё

Бягучае становішча Беларусі вядзе да нацыянальнай катастрофы, упэўнены незалежны аналітык Сяргей Чалы. Асноўная праблема — у адказ на падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне і палітычны крызіс беларусы спрабуюць схаваць галаву ў пясок.

Еўрарадыё сабрала самае важнае з пятнічнага стрыму эксперта.
 

Беларусі пагражае паўнавартасная нацыянальная катастрофа

Солидарность вместо пораженчества: как нам избежать национальной катастрофы

Спадзяюся, вы бачылі ганебны ролік, які запісалі салдаты, з хэштэгам "мынаместе". З вашай тэрыторыі атакуюць расійскія войскі! Вось гераізм беларускага войска. Сваю слабасць яна спрабуе ператварыць у доблесць: "Мы сядзім на д*пе роўна", — кажа Сяргей Чалы. — Пры натуральным развіцці падзей будзе паўнавартасная нацыянальная катастрофа. І гаворка ўжо не пра эканамічны фалаўт [негатыўныя наступствы. — Еўрарадыё]. Няма ніводнай мадэлі, якая магла б палічыць, як будзе выглядаць эканоміка пасля таго, як рассеецца туман вайны.

Аналітык адзначае, што вельмі шмат людзей у Беларусі сапраўды адчуваюць стрэс, адчай і экзістэнцыйны жах. Аднак трэба знайсці ў сабе сілы і праявіць мужнасць для таго, каб змяніць зададзены ўладамі трэнд. Інакш беларусаў чакае грамадства, супрацьлеглае таму, якім яно стала ў 2020 годзе.

Ханна Арэнт, аналізуючы важныя падзеі 20 стагоддзя, казала, што бываюць такія моманты, калі ты павінен зразумець і прызнаць сваё бяссілле змяніць свет. І зразумець, у чым заключаецца твая асабістая адказнасць. Проста для таго, каб далей можна было неяк жыць і глядзець кожную раніцу на сябе ў люстэрка.
 

Самая дрэнная пазіцыя — "а што я магу?"

Солидарность вместо пораженчества: как нам избежать национальной катастрофы
Акцыя ў падтрымку Украіны ў Варшаве / Еўрарадыё

Адзінае, што могуць зрабіць людзі, у тым ліку людзі "сістэмы", — гэта знайсці пункт для маральнай пазіцыі і не лічыць, што яны не могуць на што-небудзь паўплываць, кажа Сяргей Чалы.

На працягу больш чым тыдня, як лясны пажар, распаўсюджваецца ў фэйсбуку адзін і той самы тэкст пад капірку: "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маю да гэтага ніякага дачынення. Калі ласка, не лічыце мяне саўдзельнікам". Гэта інфантыльная рэакцыя на катастрофу. Вы яшчэ напішыце: "І наогул не лічыце мяне беларусам". Прыдумана велізарная колькасць канцэптаў, з дапамогай якіх людзі знаходзяць сабе самаапраўданне. Гэта і канцэпт акупацыі.

Пакуль беларусы вязнуць у адчуванні бяссілля, ва ўкраінцаў зусім іншы наратыў, падкрэслівае Чалы.

Салідарнасць, гераізм і ахвярнасць — гэта рэакцыя ўкраінцаў. Наша трыяда: замест салідарнасці — разрозненасць. Замест гераізму мы вярнуліся да любімага паражэнства: "А што я магу?". І замест ахвярнасці віктымнасць.

Адзіны каментар, які я бачыў у фэйсбуку і які варта згадаць: "Калі ў вас такія настроі, то тады ў беларусаў няма нацыі".

Солидарность вместо пораженчества: как нам избежать национальной катастрофы
Беларусам цяпер не хапае наратыву, як ва Украіне / Еўрарадыё

Прадукцыйнай рэакцыяй беларусаў на нацыянальны сорам і ганьбу павінен быць выхад са стану, які паралізуе, працягвае эксперт.

Гэта не "а можна я на д*пе пасяджу", як цяпер нашы салдаты хваляцца, а пераход у нейкае дзеянне. Каб потым, калі рассеецца туман і попел вайны, мы маглі глядзець у люстэрка і адно аднаму ў вочы.

Тут немагчыма даваць парадаў. Ва ўсіх розная сітуацыя. Але цяпер момант маральнага, экзістэнцыйнага выбару эпічных маштабаў. Кожны павінен зазірнуць сабе ў душу і знайсці выйсце не ў выглядзе паралічу волі. А ў выглядзе няхай самага малога, але нейкага дзеяння. Добра было б, каб гэта дзеянне было калектыўным, якое падтрымлівае адно аднаго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі