Сахашчык: упэўнены, што вагнераўцы ў РБ падпарадкоўваюцца Пуціну, а не Лукашэнку

Вагнераўцы ў Беларусі / БЕЛТА
Вагнераўцы ў Беларусі / БЕЛТА

Беларусь падарылі Яўгену Прыгожыну, і ён не ўзгадняе свае дзеянні з Аляксандрам Лукашэнкам, мяркуе прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык.

"Такія размовы ходзяць у высокіх вайсковых колах. Ніхто ў Лукашэнкі нічога не пытаецца, такім чынам павышаюць узровень яго залежнасці ад Крамля, і ў любы момант Пуцін можа зрабіць усё, што хоча, з Беларуссю. Можна толькі прагназаваць, якія задачы будуць выконваць "вагнераўцы", — цытуе Сахашчыка Deautsche Welle.

Ён мяркуе, што вагнераўцы будуць задзейнічаныя для правакацый супраць Украіны і краін Еўропы, якія мяжуюць з Беларуссю. Сахашчык не выключае, што, справакаваўшы новую хвалю міграцыйнага крызісу, вагнераўцаў змогуць перакінуць на тэрыторыю еўрапейскіх краін.

"Сітуацыя вельмі нядобрая для суседзяў і для народа Беларусі, у першую чаргу. Мне гэта вельмі не падабаецца", — сказаў Сахашчык.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што вагнераўцы ў Беларусі падпарадкоўваюцца наўпрост Уладзіміру Пуціну, а не Аляксандру Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі