Сацыёлаг: Планшэт выклікае маленькае “тармажэнне” ў галовах беларусаў

Сацыёлаг: Планшэт выклікае маленькае “тармажэнне” ў галовах беларусаў

У Беларусі праводзіцца нацыянальнае сацыялагічнае даследаванне, прысвечанае сям’і. Яно мае назву “Фармаванне сям’і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў, якія змяняюцца”. Мэта даследавання — вывучыць гендарную сітуацыю ў краіне і выкарыстаць атрыманыя дадзеныя для выканання чарговай дэмаграфічнай праграмы. Як распавёў у праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман, упершыню праца ідзе не на папяровых носьбітах, а на планшэтах. І адразу ж узнікла праблема.

Ротман: “Калі ў маленькіх гарадах, у вёсках да людзей прыходзяць дахаты і ў руках у інтэрв’юера планшэт, то гэта выклікае маленькае “тармажэнне” ў галовах і нават служыць прычынай адмовы…”.

Па словах Давіда Ротмана, нягледзячы на папярэджанне, што інфармацыя канфідэнцыйная і будзе толькі ў абагульненым выглядзе, некаторыя беларусы сацыёлагу з планшэтам не давяраюць. Яны баяцца, што іх голас запісваюць, а магчыма ідзе і відэаздымка: “А можа быць вы мяне здымаеце, запісваеце мой голас? Я не магу быць упэўненым, што гэта не так”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі