Сацыёлаг: Большасць беларусаў пад рэформамі мае на ўвазе навядзенне парадку

Сацыёлаг: Большасць беларусаў пад рэформамі мае на ўвазе навядзенне парадку

Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага “Беларускай аналітычнай майстэрняй” Андрэя Вардамацкага ў красавіку, 79% беларусаў лічаць, што краіне патрэбныя рэформы. Амаль такую ж лічбу — 77% за рэформы — атрымалі сацыёлагі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) падчас апытання ў 2015 годзе. Але гэтыя аптымістычныя лічбы не азначаюць, што ўсе гэтыя людзі сапраўды выступаюць за сур’ёзныя рэформы найперш у эканоміцы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае эксперт BISS Алена Арцёменка.

Алена Арцёменка: “Падчас нашага апытання большая частка людзей, якія выступалі за рэформы, казалі пра тое, што яны павінны праходзіць у кірунку ўзмацнення ўплыву дзяржавы. Гэта азначае, што ў нас ёсць вялікая частка грамадства патрыярхальна настроенага, і рэформы яны бачаць у так званым навядзенні парадку”.

Цалкам размову з Аленай Арцёменка можна паслухаць тут:

Паводле апытання “Аналітычнай майстэрні” Вардамацкага, за павялічэнне ролі дзяржавы ў правядзенні рэформ выказаліся 31% беларусаў.

Апроч таго, 31% беларусаў заявілі, што хацелі б з’ехаць за мяжу на пастаяннае месца жыхарства. На думку Алены Арцёменка, далёка не ўсе, хто хацеў бы з’ехаць, сапраўды гатовыя гэта зрабіць. Але тое, што траціна апытаных выказваюць такое жаданне, эксперт называе “пагрозлівым званочкам для ўлады”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі