Сабраная ўся сума, неабходная на пахаванне добраахвотніка Эдуарда Лобава

Эдуард Лобаў / bysol.org
Эдуард Лобаў / bysol.org

Каля сутак спатрэбілася, каб сабраць грошы на пахаванне беларуса Эдуарда Лобава, які загінуў на мінулым тыдні ў баях пад украінскім Вуглядарам. Фонд BY SOL адкрыў збор днём 29 студзеня, а ўжо раніцай 30 студзеня неабходная сума (6 тысяч еўра) была сабраная.

Лобава пахаваюць у Польшчы. Грошы былі патрэбныя на перавозку цела з Украіны, аплату месца на могілках і іншыя выдаткі.

Лобаву было 34 гады. У мінулым ён быў сустаршынём "Маладога фронту". Службу ў беларускай арміі праходзіў у паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яго асудзілі на чатыры гады, праваабаронцы тады прызналі Лобава палітвязнем. За Украіну ваяваў з лета 2015-га, быў у складзе тактычнай групы "Беларусь". Апошнім часам служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных Сіл Украіны. У мінулым годзе ўдзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці. А ў апошнія месяцы ваяваў на паўднёвым усходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі