Вы тут

Сабаленка і Мертэнс за два тыдні выйгралі два турніры

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс / twitter.com/MiamiOpen

Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс за два тыдні выйгралі два тэнісныя турніры ў парным разрадзе. Спачатку яны перамаглі ў Індыян-Уэлсе, а цяпер — у Маямі. Напярэдадні ў фінале беларуска-бельгійскі дуэт святкаваў перамогу над Самантай Стосур з Аўстраліі і Чжан Шуай з КНР — 7:6, 6:2.

Прызавы фонд турніру ў Маямі складае больш за 8 мільёнаў долараў.