Вы тут

Сабаленка хоча прыцягнуць да адказнасці за абразу карыстальніка Instagram

Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка хоча прыцягнуць да адказнасці за абразу карыстальніка Instagram. Яна аб'явіла пра свой намер звярнуцца да праваахоўнікаў. "Ты перайшоў мяжу", напісала яна хулігану.

У Instagram Сабаленка апублікавала скрыны асабістых паведамленняў, якія яна атрымлівала ад карыстальніка danya_konyukhov15. Ён раіў ёй сыходзіць з тэнісу, называў "ганьбай Беларусі". Апошняй кропляй была згадка пра нядаўна памерлага яе бацьку, а таксама пра маці.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду Арына Сабаленка развіталася з адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі ўжо на яго старце. Для яе гэта балючая няўдача. А тут яна пачала атрымліваць абразы.

Акаўнт у Instagram, з якога прыходзілі паведамленні тэнісістцы, належыць 17-гадоваму масквічу Даніілу Конюхаву. Ён займаецца хакеем.

Як інфармуе by.tribuna.com, хэйтэры і раней "даставалі" Арыну Сабаленку, але яна ўспрымала гэта з гумарам. "Узнікае жаданне высмеяць тых, хто іх піша", — казала яна. Цяпер жа ўсё інакш. Тэнісістка хоча, каб масквіч, які напісаў абразы пра яе сям'ю, быў пакараны.

by.tribuna.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.