СААЗ упершыню расказала, што можна лічыць посткавідным станам

Беларускія лекары ў палаце, дзе лечаць хворых на каранавірус / t.me/minzdravbelarus
Беларускія лекары ў палаце, дзе лечаць хворых на каранавірус / t.me/minzdravbelarus

Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўпершыню дала вызначэнне посткавіднаму стану пацыентаў.

"Гэты стан наступае ў людзей з гісторыяй імавернага або пацверджанага заражэння SARS-CoV-2, як правіла, праз тры месяцы пасля пачатку COVID-19, з сімптомамі, якія доўжацца прынамсі два месяцы і не могуць быць растлумачаныя альтэрнатыўнымі дыягназамі" — патлумачыла СААЗ у інфармацыйным бюлетэні.

Сімптомы посткавіднага стану звычайна ўключаюць стамляльнасць, задышку, кагнітыўную дысфункцыю, але ёсць і іншыя. Яны праяўляюцца праз тры месяцы пасля пачатку хваробы, доўжацца прынамсі два месяцы і "не могуць быць растлумачаныя альтэрнатыўнымі дыягназамі".

Сімптомы могуць з часам мяняцца, слабець і ўзмацняцца, а таксама знікаць і з'яўляцца зноў, адзначае СААЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі