Рымашэўскі ледзьве не трапіў у дарожнае здарэнне

Цягам двух дзён кандыдат на прэзідэнта Віталь Рымашэўскі і яго сям’я атрымалі некалькі пагрозаў, у тым ліку звязаных з жыццём палітыка, паведамляе яго прэс-служба. 11 снежня пасля сустрэчы ў Гомелі Рымашэўскі разам з сябрамі сваёй каманды вяртаўся на аўтамабілі ў Мінск. На ўчастку дарогі паміж Гомелем і Буша-Кашалёвым насустрач аўтамабілю раптоўна выехаў ЗІЛ без апазнавальных знакаў. Кіроўца аўтамабіля Рымашэўскага паспеў вывесці машыну на збочыну дарогі і пазбегнуць сутыкнення. 10 снежня ля пад’езду дома, куды падвозілі жонку і дачку палітыка, другім разам было прабітае кола ў яго аўтамабілі. Сам Віталь Рымашэўскі расцэньвае гэтыя выпадкі як правакацыю спецслужбаў. Яго выбарчы штаб рыхтуе зварот у пракуратуру з патрабаваннем расследавання гэтых выпадкаў, а таксама ў праваабарончыя і праваахоўныя органы Беларусі і міжнародныя арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі