Рыгора Кастусёва перавялі з "Валадаркі" ў СІЗА КДБ

Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё
Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё

Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі днямі з "Валадаркі" ў СІЗА КДБ. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

У лісце ад 25 красавіка ён напісаў, што следства па ягонай справе завершанае і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем.

Рыгора Кастусёва затрымалі каля года таму ў Шклове і абвінавацілі разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам і юрыстам Юрыем Зянковічам у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зняволення.

У зняволенні ў Кастусёва выявілі анкалогію. Цяпер яго стан палепшыўся. Але "стадыя такая, што аперацыю будуць рабіць толькі ў скрайнім выпадку". Праваабаронцы прызналі Рыгора Кастусёва палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі