Рускамірцы feat. савецкія беларусы: што там з прапагандай — стрым з Сідорскай
![Ірына Сідорская / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/sidors3.jpg.webp?itok=hNsN5CTO)
Ірына Сідорская / Еўрарадыё / Еўрарадыё
25 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары, пасля чаго дэпутатамі стануць многія прапагандысты. Прэтэндэнты на дэпутацкі партфель — інфаказачка Вольга Бондарава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, чалец навукова-экспертнай групы пры дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі і герой мемаў Аляксандр Шпакоўскі. Спіс можна працягваць.
Але навошта прапагандысты ідуць у дэпутаты? Што гэта дасць ім, рэжыму і беларусам? Як прапаганда адпрацоўвае выбары? Ці ёсць плыні ў прапагандзе і чым яны адрозніваюцца? І ўвогуле, з якімі тэмамі і наратывамі беларуская прапаганда правяла першы месяц новага года?
Разбіраемся з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.