Румас загадаў узмацніць кантроль за цэнамі

Румас загадаў узмацніць кантроль за цэнамі

Кантроль за сітуацыяй з цэнамі трэба ўзмацніць. Такое даручэнне даў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў 30 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА. На пасяджэнні разглядаліся вынікі працы эканомікі ў студзені-верасні 2018 года.

"Інфляцыя знаходзіцца ў зададзеных параметрах — 3,7% да снежня 2017 года пры прагнозе на дзевяць месяцаў не больш за 4,3%. У верасні адбыўся рэзкі рост на 0,8%, да канца года яшчэ два месяцы", — патлумачыў кіраўнік урада. Менавіта ў сувязі з рэзкім скачком інфляцыі ён і даручыў міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама ўсім кіраўнікам узяць сітуацыю з коштамі пад узмоцнены кантроль.

Румас дадаў, што экспарт тавараў і паслуг у студзені-жніўні вырас на 18,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сальда знешняга гандлю складае 580 млн долараў. Праўда, гэта на 210 млн долараў менш, чым за студзень-жнівень 2017-га.

Па словах прэм'ера, да канца года важна як мінімум утрымаць станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі