Румас — пра інтэграцыю: сёння зблізіць пазіцыі, аказваецца, не так проста

Румас — пра інтэграцыю: сёння зблізіць пазіцыі, аказваецца, не так проста

Урады і міністэрствы Беларусі і Расіі працуюць над інтэграцыйнымі дакументамі. На працягу лістапада яны павінныя падаць вынікі сваёй працы кіраўнікам дзяржаў. Але зблізіць пазіцыі не так проста, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Румас на сустрэчы са старшынёй Падліковай палаты Расіі Аляксеем Кудрыным. Яна прайшла 30 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Саўміна.

Румас заявіў, што эканомікі Беларусі і Расіі развіваліся "па розных трэках".

"І сёння неяк зблізіць пазіцыі, аказваецца, не так проста. Ёсць адчувальныя пытанні для беларускага боку, якія мы хочам у першую чаргу вырашыць на гэтым інтэграцыйным трэку. Ёсць пытанні, якія расійскі бок ставіць у першую чаргу, а яны часам не супадаюць з беларускай пазіцыяй", — патлумачыў беларускі чыноўнік. 

Па яго словах, цяпер ідзе праца над тым, каб "удыхнуць новыя сілы" ў саюзную дамову. Румас нагадаў, што цяпер міністэрствы дапрацоўваюць 31 дарожную карту, якая закранае практычна ўсе сектары эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі