Рух “За Свабоду” і “Малады фронт” не будуць удзельнічаць у выбарах

З трынаццаці суб’ектаў Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў восем выказалі сваё жаданне ўдзельнічаць у будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.  Гэта – Партыя камуністаў беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада – Аляксандра Казуліна), Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Партыя працы, Жаночая партыя “Надзея”, Партыя зялёных і прадпрымальнікі.

Пяць суб’ектаў Палітрады адмовіліся ад удзелу ў выбарах – Рух “За Свабоду”, “Малады фронт”, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (Станіслава Шушкевіча), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада – Міколы Статкевіча), Партыя прагрэсу і справядлівасці.

Сёння Палітрада АДС прыняла палажэнне адносна ўдзелу ў выбарах, якія адбудуцца ў 2008 годзе. Агулам у папярэдніх спісах ужо налічваецца 286 прозвішчаў прэтэндэнаў у кандыдаты.

Сваіх прэтэндэнтаў яшчэ не назвалі “зялёныя” і прадпрымальнікі, таму чакаецца, што спіс пашырыцца да 300 чалавек. Такім чынам можна меркаваць, што конкурс на адно “дэмакратычнае месца” складзе 2,6 чалавека.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі