РПЦ пракаментавала словы Папы Францішка пра сэкс

РПЦ пракаментавала словы Папы Францішка пра сэкс

Руская праваслаўная царква пракаментавала словы Папы Рымскага Францішка пра сэкс. 17 верасня падчас сустрэчы з вернікамі ў Францыі пантыфік сказаў, што сэкс — гэта "вялікі дар ад Бога", а не табу. Пры гэтым ён засцярог моладзь ад парнаграфіі, якая "аддаляе сэкс ад кахання".

Як інфармуе сайт govoritmoskva.ru, протаіерэй Дзімітрый Смірноў, старшыня патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, заявіў, што сэкс можа быць Божым дарам толькі ў шлюбе.

"Уся пабудова чалавека — гэта ёсць дар Божы, — кажа прадстаўнік РПЦ. — Сэкс — гэта кампанент кахання. Але толькі кахання ў шлюбе... Сэкс як атрыманне задавальнення па-за шлюбам — гэта блуд і пралюбадзейства. Гэта парушэнне задумы Божай пра чалавека. Гэта ёсць грэх, прычым смяротны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі