“Россельгаснагляд” забараніў увоз 19,2 тоны беларускай морквы

“Россельгаснагляд” забараніў увоз 19,2 тоны беларускай морквы

У Пскоўскай вобласці Расіі завярнулі машыны з беларускай морквай. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на “Россельгаснагляд”, гаворка ідзе пра 19,2 тоны гародніны, вырашчанай у Беларусі. Прычынай забароны стаў несапраўдны фітасанітарны сертыфікат.

Паводле спецыялістаў ведамства, у дакументах на тавар не было батанічнай назвы падкаранціннай прадукцыі, а гэта з’яўляецца парушэннем нормаў палажэння аб фітасанітарным кантролі на тэрыторыі Мытнага саюза.

Груз вярнуўся ў Беларусь.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі