Роля Лукашэнкі ў злачынствах “аркестра” Пуціна — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва

Ваенна-крымінальныя скандалы, звязаныя з расійскай акупацыйнай вайной ва Украіне, не абмежаваліся выкраданнем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Гэта злачынства, якое стала нагодай для выдання ордара на арышт Пуціна і да якога спрычыніўся і лукашэнкаўскі рэжым, пацягнула за сабой сведчанні аб іншых злачынствах, якія здзяйсняюць найміты з бандфармавання “Вагнер” — забойствах ваеннапалонных і мірных грамадзян Украіны. Што не перашкодзіла чалавеку, падобнаму да Пуціна, наведаць акупаваныя раёны Украіны.

Ці стануць сабраныя факты аб датычнасці Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый нагодай для выдачы ордара на арышт Лукашэнкі? Як рэагуе заходняе грамадства на новыя злачынствы расійскіх агрэсараў ва Украіне? Ці пойдзе Захад на спыненне санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі