Рокавая сеча ва Украіне

Украінскі фестываль "Рок Січ" пачынае прыём заявак на ўдзел у сваіх штогадовых канцэртных заходах. Сыграць на фэсце могуць любыя украінскаія гурты з усяго свету. Замежыя музычныя калектывы маюць нагоду таксама падаць заяўку на ўмовах выканання супольнай праграмы з украінскімі калектывамі.

Даслаць заяўку на ўдзел можна на афіцыйнай старонцы фестывалю. Правядзенне "Рок Січі-2007" плануецца 5-6 траўня на Трухановай выспе, у зоне адпачынку.

Нагадаю, што правядзенне леташняй "Рок Січі" стала яскравым прыкладам жывога развіцця рок-культуры на сучасным рынку ўкраінскага шоў-бізу.

Гледзячы толькі па тым, што гледачоў сабралося больш за 70 тысячаў і на трох сцэнах фестывалю за два дні адыгралі 44 гурты з розных месцаў Украіны і замежжа, можна смела сказаць, што рок-музыка ў нашых суседзяў толькі пачынае набіраць папулярнасць.

Можа ёсць сэнс і Беларусі ўзяць прыклад з Украіны, але, нажаль, гэта вырашаюць не слухачы, а палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі