РФ дазволіла выдаць беларуса, за якога заступаўся Камітэт па правах чалавека ААН

Андрэй Рускіх / фота з сацсетак Андрэя Рускіх
Андрэй Рускіх / фота з сацсетак Андрэя Рускіх

Расійскі суд дазволіў экстрадаваць у Беларусь жыхара Оршы Андрэя Рускіх, пішуць праваабаронцы. Рускіх абвясцілі ў вышук гэтай вясной. Нагода — некалькі каментароў у месенджарах, якія кваліфікавалі як “распальванне сацыяльнай варожасці” і “абразу Лукашэнкі”. У Беларусі мужчыну пагражае да 7 год зняволення.

Раней да Расіі з просьбай не выдаваць беларуса звярнуўся Камітэт па правах чалавека ААН.

“Усе хадайніцтвы абароны аб прыпыненні вытворчасці [...] суд адхіліў”, — піша праваабаронца Раман Кісляк.

Паведамляецца, што суд згадаў, што яшчэ разглядаецца заява Андрэя аб прадастаўленні часовага прытулку і яго не могуць экстрадаваць да завяршэння працэдуры. Але ж Кісляк піша, што выканаўчыя ўлады могуць не звярнуць на гэта ўвагі.

Праваабаронцы рыхтуюць касацыю і плануюць звяртацца ў Канстытуцыйны Суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі