Рэйтынгавае агенцтва S&P аб'явіла пра дэфолт па беларускіх еўрааблігацыях

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P аб'явіла пра дэфолт па беларускіх еўрааблігацыях (з пагашэннем у 2027-м). Прычына — спробы Беларусі правесці выплаты не доларамі, а беларускімі рублямі. Некалькі тыдняў таму агенцтва не стала аб'яўляць Беларусі дэфолт — чакала да канца ліпеня. Цяпер жа суверэнныя крэдытныя рэйтынгі РБ паніжаныя да "выбарачнага дэфолту" (з "CC/C" да "SD/SD"). Пры гэтым суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі ў нацыянальнай валюце захаваны на ўзроўні "CCC/C".

Раней іншае рэйтынгавае агенцтва — Moody’s — абвясціла, што ў Беларусі адбыўся дэфолт. Мінфін Беларусі з такім вердыктам не згодны і наракае на заходнія санкцыі. Калі Беларусь адразалі ад міжнародных фінансавых рынкаў, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім дазваляў плаціць па замежных запазычанасцях у нацыянальнай валюце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.