Рэйс “Белавія” ў французскую Ніцу паляцеў сёння па раскладзе
![Рэйс “Белавія” ў французскую Ніцу паляцеў сёння па раскладзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belavia_tio-by.jpg.webp?itok=2SLVQCVJ)
Авіякампанія “Белавія” выконвае сённяшні рэйс у французскую Ніцу паводле раскладу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі Ігара Чаргінца. Ён патлумачыў, што 14 лістапада рэйсаў у Парыж няма і яны не былі запланаваныя.
Хоць у Францыі і абвешчанае надзвычайнае становішча ў сувязі з серыяй тэрактаў, здзейсненых напярэдадні ў Парыжы, абмежаванні на палёты ў гэтай краіне не ўводзіліся. Калі Францыя і Еўракантроль не зробяць такіх захадаў, палёты будуць працягвацца ў штатным рэжыме.
Фота: tio.by