Рэстаратараў прымушаюць падключыцца да сістэмы татальнага відэаназірання Kipod

Рэстаратараў прымушаюць падключыцца да сістэмы татальнага відэаназірання Kipod

Кампанія Synesis працягвае шукаць магчымасці забяспечыць сабе даходам пры дапамозе беларускіх сілавікоў. Пра гэта сведчаць рэстаратары, якія хочуць, каб іх кавярні працавалі пасля 23:00. Яны пачынаюць узгадняць час працы з міліцыяй, А ў адказ ім прапануюць падключыцца да сістэмы татальнага відэаназірання Kipod, распрацаванай фірмайSynesis. Падключэнне, натуральна не бясплатнае.

"У РАУС патрабуюць копію заявы на "24х7 Паноптес" (кампанія, заснаваная "Сінэзісам" для продажаў Kipod) ад уласніка памяшкання. Ім важна вырашыць гэтае пытанне з уласнікам, бо "арандатар можа мяняцца, а справа мусіць рабіцца". Пры гэтым выдаткі на ўстаноўку і эксплуатацыю ўсё роўна будзе несці арандатар", — піша адзін з рэстаратараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі