“Рэспубліка” надрукуе праграмы апазіцыянераў, “Звязда” чакае "званка"

Газета “Рэспубліка” пагадзілася друкаваць праграмы кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Нагадаем, дзяржаўнае выданне спачатку адмовілася публікаваць платформу АДС, пададзеную ў выглядзе праграм трох кандыдатаў у дэпутаты ад АГП Анатоля Лябедзькі, Станіслава Багданкевіча і Ганны Ягоравай.

Пасля звароту ў Цэнтрвыбаркам, апазіцыйным палітыкам прапанавалі разбіць цэльную платформу на тры асобныя праграмы, замяніўшы слова “платформа” на “праграма”. Пасля таго, як апазіцыянеры выканалі такое патрабаванне, выданне пагадзілася друкаваць матэрыялы.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Анатоль Лябедзька. Палітык адзначыў, што калі ў “Рэспубліцы” паабяцалі надрукаваць праграмы, то ў “Звяздзе” яшчэ чакаюць званка з Цэнтрвыбаркама.

“У газеце “Звязда” сказалі, што калі з Цэнтрвыбаркама дадуць адмашку, што можна друкаваць такі самы матэрыял, толькі ад імя іншых кандыдатаў, то яны надрукуюць. Пакуль такой тэлефоннай адмашкі не было”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі