Пра вылучэнне агенцтву БелаПАН паведаміла жонка Бандарэнкі Вольга. Кандыдатуру палітвязня вылучыў на прэмію Еўрапарламента польскі дэпутат Марэк Мігальскі.
Нагадаем, што ў 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, а ў 2006 годзе — кіраўнік руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Ад 1 верасня Зміцер Бандарэнка знаходзіцца ў магілёўскай калоніі №15.