Злучаным Штатам пагражае новы ўраган — "Носістэр"
Метэаролагі прагназуюць, што ён можа затапіць прыбярэжныя зоны.
Новы ўраган набліжаецца да паўночна-усходняга ўзбярэжжа ЗША. Паводле звестак метэаролагаў, ён не будзе мацнейшым за "Сэндзі". Аднак ён можа дадаць праблем у справе аднаўлення пацярпелых раёнаў.
Шторм "Носістэр" падыдзе да ўзбярэжжа ЗША ўжо ў сераду, піша "Комсомольская правда". Надвор'е пагоршыцца, узмоцняцца вецер і дождж, а таксама, магчыма, пойдзе снег. Метэаролагі палохаюць магчымым затапленнем прыбярэжнай зоны ды абрывамі электрадратоў і падзеннем дрэваў.
Жыхароў прыбярэжнай зоны заклікаюць ізноў назапасіць харчоў і ўсяго неабходнага.
Нагадаем, ахвярамі ўрагану "Сэндзі" толькі ў ЗША сталі больш за сто чалавек. Эканамічная шкода, паводле папярэдніх ацэнак, вылічаецца ў некалькі дзясяткаў мільярдаў долараў.