Жанне Літвіной патлумачылі, чаму не выпускаюць з краіны (дакумент)

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, з дакумента вынікае, што Літвіна даўжніца. Адпаведныя звесткі на кіраўніцу журналісцкай арганізацыі Мінюст падаў 5 сакавіка.

Як адзначае юрыст Андрэй Бастунец, такія звесткі міністэрства магло падаваць толькі ў тым разе, калі суд пачаў справу аб банкруцтве.

Нагадаем, што на гэты час пяць сяброў ГА “БАЖ” атрымалі адмовы ў выездзе за межы Беларусі. Гэта старшыня арганізацыі Жанна Літвіна, а таксама Валянцін Стэфановіч, Андрэй Дынько, Міхась Янчук і Гары Паганяйла. Дарэчы, Паганяйла атрымаў на рукі такую ж даведку, як і Літвіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі