Затрыманы стралок: "Я ў дзяцей не страляў. Я страляў у пекла"

31-гадовы Сяргей Памазун быў затрыманы ўчора на мясцовай чыгуначнай станцыі. Як паведамляе РІА "Новости", ён распавёў паліцыянтам, што амаль суткі "сядзеў у балоце". Раней паведамлялася, што ў зламысніка быў цэлы арсенал зброі, аднак пры ім знайшлі толькі нож. Ім ён параніў маёра Юрыя Сядых. Затрыманы сказаў, што зброю "ўтапіў".

Нагадаем, у панядзелак Сяргей Памазун, які раней неаднаразова трапляў за краты, адкрыў агонь спачатку ў краме, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў рэанімацыі.

Паліцыянты ўчора адразу пасля затрымання задалі стралку першыя пытанні. "Я ў дзяцей не страляў. Я страляў у пекла", — сказаў Памазун. Ён яшчэ раз падкрэсліў — "пекла".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі