Адзін з падазраваных у тэракце ў Бостане забіты, другога шукаюць

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў панядзелак падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні.

Сёння былі абнародаваныя фота і відэа падазраваных у выбухах у Бостане.

"Падазраваны нумар 1" забіты, "падазраваны нумар два" знаходзіцца на волі, ён вельмі небяспечны", — цытуе яго словы РІА "Новости".

Ён заклікаў жыхароў раёна, дзе праходзіць спецаперацыя, не выходзіць са сваіх дамоў.

У пятніцу адбылася перастрэлка ў раёне тэхналагічнага інстытута ў Бостане. Там былі затрыманыя два чалавекі па падазрэнні ў забойстве паліцыянта. Аднак сувязь гэтага здарэння з тэрактам пакуль непацверджаная.

У цэнтры Бостана стралялі, загінуў паліцыянт, спынены рух метро

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі