Закрываць "Соседний мир" будзе "Беларуская ноч"

Закрываць фестываль "Соседний мир" будзе "Беларуская ноч". Арганізатары оўпэн-эйра агучылі лайн-ап мерапрыемства, паводле якога чатыры беларускія гурты стануць хэдлайнерамі апошняга дня на абедзвюх сцэнах.

"Ляпис Трубецкой" закрываюць галоўную пляцоўку, і далей усё дзеянне перасоўваецца на сцэну "Солнце", — каментуе беларускі прадстаўнік фэсту Віталь Ціхановіч. — Там будуць граць беларусы: гурты Nizkiz, Energy, J-J Bingz, "Йо-Йо", а магчыма і Step Hall яшчэ раз выступіць. Гэта апошні дзень фэсту, то бок гэта атрымаецца такая завяршальная феерыя. Яна будзе цягнуцца да раніцы, гадзіны да пятай".

Сёлета міжнародны фестываль музыкі і актуальнага мастацтва "Соседний мир" пройдзе 27-29 ліпеня ў Керчы і адсвяткуе сваё пяцігоддзе. З Мінску ладзяцца аўтобусныя туры на крымскі оўпэн-эйр, і яшчэ ёсць вольныя месцы.

Даведкі па тэлефоне +375 (29) 6301880.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі