За згублены сшытак абяцаюць... 10 тысяч еўра

Арганізатары яго прыезду ў горад кажуць, што сшытак знік 23 лістапада. Кухар, які ўжо збіраўся вяртацца на радзіму, затрымаўся ў Расіі. Аказваецца, запісы ў сваёй кнізе з рэцэптамі ён рабіў на працягу 20 гадоў. Француз кажа, што з-за яе страты не зможа гатаваць некаторыя стравы, бо не памятае ўсіх рэцэптаў, адзначае сайт interfax.ru.